Праект “Развіццё грамадзянскага ўдзелу моладзі меншасцей і яе ўдзел у працэсе прыняцця рашэнняў” шукае маладых і актыўных на навучальны курс у Рызе (Латвія).
Перыяд – 4-8 красавіка 2016 г.
Мэты курсу:
- даследваць рэаліі і цяжкасці ўдзелу моладзі меншасцей і яе ўплыў на працэсы прыняццця рашэнняў;
- матываваць моладзевых супрацоўнікаў дзейнічаць у якасці мультыплікатараў і ажыццяўляць сваю дзейнасць на рэгіянальным / мясцовым узроўні;
- распрацаваць практычныя мерапрыемствы для моладзі ў супрацоўніцтве з органамі мясцовага самакіравання і іншых структураў;
- развіваць супрацоўніцтва сярод удзельнікаў і іх арганізацый.
Патрабаванні да ўдзельнікаў
Удзельнікамі навучальнага курсу могуць стаць моладзевыя супрацоўнікі і актывісты, якія прадстаўляюць меншасці і працуюць у моладзевых арганізацыях / цэнтрах:
- узрост – ад 18 да 30 гадоў (магчымы абгрунтаваныя выключэнні);
- маюць уяўленне пра тэмы праекту і досвед у рэалізацыі моладзевых праектаў;
- прадстаўляюць арганізацыі, якія працуюць з моладдзю з недастаткова “бачных” груп: этнічныя меншасці, маладыя жанчыны, асобы з інваліднасцю, моладзь, якая знаходзіцца ў неспрыяльным эканамічным становішчы, і інш;
- мэтанакіраваныя і матываваныя ўдзельнічаць у наступных этапах праекту;
- жывуць у Арменіі, Беларусі, Грузіі, Латвіі, Літве, Малдове, Расіі, Украіне, Эстоніі.
Падрабязнасці праекту
Дзень прыезду – 3 красавіка, дзень ад’езду – 9 красавіка. Месца пражывання – гатэль у Рызе.
Працоўная мова – руская.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, а таксама кампенсуюць транспартныя выдаткі і выдаткі на атрыманне візы.
Зарэгістравацца на курс і даведацца больш падрабязнасцей можна па спасылцы.