Інстытут прамоўцыі журналісцкага таленту (IFP, Нямеччына) ладзіць 3-тыднёвы інтэнсіў “Усходні курс”, які адбудзецца з 17 ліпеня па 5 жніўня 2016 года ў Мюнхене.
Запрашаюцца журналісты ва ўзросце ад 19 да 32 гадоў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, якія працуюць у друку, на радыё або тэлебачанні.
Адукацыйная праграма прысвечана…
- разнастайным формам і стылям журналістыкі;
- метадам журналістыкі расследаванняў;
- тэхніцы інтэрв’ю для радыё і ТБ.
Па заканчэнні ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты. Зарэгістравацца на курс можна тут.
Адно з патрабаванняў да кандыдатаў – вольнае валоданне нямецкай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Удзел платны. Кошт для навучэнцаў з Еўразвязу складае 100 еўра, з краін па-за межамі ЕЗ – 70 еўра. Унёсак уключае плату за навучанне, пражыванне і харчаванне. Выдаткі на падарожжа арганізатары кампенсуюць адмысловым грантам.
Дэдлайн – 15 лютага 2016 года.
Паводле by.odb-office.eu