Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр, Гістарычная майстэрня імя Левіна, IBB Minsk і Міжнародны дом сустрэч моладзі ў Асвенцыме запрашаюць моладзь да ўдзелу ў адукацыйным візіце ў Асвенцым.
Тэма візіту – “Культура памяці пра Асвенцым і Халакост: Польшча, Беларусь, Нямеччына”.
Перыяд – 24-30 красавіка 2016 года.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты педагагічных спецыяльнасцей гістарычнага напрамку і маладыя педагогі-гісторыкі да 26 гадоў.
Падчас паездкі будучыя і цяперашнія гісторыкі з трох краінаў абмяркуюць еўрапейскую культуру памяці пра Халакост, на прыкладзе музея ў Асвенцыме пазнаёмяцца і прааналізуюць выкарыстанне рэсурсу месцаў памяці для яе захавання.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пераймаюць усе выдаткі, апроч дарожных па тэрыторыі Беларусі. Унёсак за ўдзел складае 150 PLN.
Дэдлайн падачы заяўкі – 14 лютага.
У заяўцы неабходна адзначыць месца вучобы ці працы, матывацыю на ўдзел і кантактныя дадзеныя і даслаць на е-адрас kashtalian@ibb.by.
Па выніках конкурсу абяруць 8 чалавек, якія перад паездкай дадаткова возьмуць удзел у падрыхтоўчым тэматычным семінары.