The Intrapreneur Development Experience IDEX прымае заяўкi на праграму “2016 IDEX Academy” ад маладых i сталых прафесiяналаў сацыяльнага сектару.
The IDEX Global Fellows Program – гэта паўгадовы трэнінг, які мае на мэце дапамагчы заснаваць новую хвалю “сацыяльных прадпрымальнiкаў, якiя падтрымаюць i арганiзуюць працу сацыяльна-арыентаваных прадпрымальнiкаў ва ўсiм свеце”.
Перыяд – з 4 ліпеня па 23 снежня 2016 года. Лакацыя – Бангалор, Індыя.
Патрабаваннi да кандыдатаў:
- IDEX-стыпендыяты павiнны быць з усiх куткоў свету;
- наяўнасць закончанай бакалаўрскай альбо магiстарскай ступенi;
- узрост – ад 21 да 35 гадоў;
- здольнасць працаваць у атмасферы высокага цiску i напружання;
- валоданне ангельскай мовай (пiсьмовай i вуснай);
- магчымасць атрымаць iндыйскую бiзнес-вiзу як мiнiмум на 6 месяцаў;
- мінімум 1-3 гады прафесiйнага досведу;
- адмысловыя камунiкацыйныя навыкi;
- цікавасць да працы ў новым асяроддзi з абмежаванымi рэсурсамi;
- жаданне сустрэцца з неадназначнасцю, шукаць магчымасцi вывучаць i дзялiцца вопытам з iншымi;
- жаданне працаваць з людзьмi з нiзкiм даходам у слабаразвiтых краiнах;
- паспяховасць у start-up-праектах;
- прага да сацыяльнай дзейнасцi i паляпшэння якасцi жыцця для супольнасцей з невысокiм рэсурсам.
Як падацца
Падаць заяўку на ўдзел можна анлайн, далучыўшы да яе СV і 2 рэкамендацыйныя лісты.
Дэдлайн – 1 сакавіка 2016 года.
Больш інфармацыі на афіцыйным сайце праграмы.