Невыпадковы для Кракава дэдлайн – 14 лютага

Iнiцыятыва “Youth to Youth” запрашае ўдзельнiкаў на Другi мiжнародны самiт, якi адбудзецца ў Кракаве з 21га па 25га красавiка 2016 года.

Самiт сфакусуе сваю ўвагу на тэме карупцыi, транспарэнтнасцi, справаздачнасцi. Сустрэча збярэ 60 мiжнародных i 25 польскiх удзельнiкаў.

Патрабаваннi 

Для таго каб стаць удзельнiкам самiта, кандыдаты павiнны:

  • быць ва ўзросце да 35 гадоў;
  • быць лiдарам кам’юнiцi;
  • прагнуць пазiтыўных зменаў у грамадстве;
  • мець досвед працы ў палiтыцы, грамадскiх аб’яднаннях, медыярэсурсах студэнцкiх аб’яднанняў, у бiзнэс-сектары альбо iншых напрамках;
  • дастаткова валодаць пiсьмовай i вуснай ангельскай мовай.

Як падацца

Падаць заяўку можна на сайце.

Дэдлайн – 14 лютага 2016 года.

Падрабязна пра ўмовы ўдзелу і сам праект можна даведацца па спасылцы.