БАСС запрашае на трохдзённы семінар “Балонскі для кожнага”, які адбудзецца з 19 па 21 лютага.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і выкладчыкі беларускіх ВНУ, валанцёры некамерцыйных арганізацый.
Арганізатар – Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання.
Удзельнікі семінару даведаюцца:
- як і дзеля чаго стваралася Адзіная еўрапейская адукацыйная прастора;
- якія прынцыпы і каштоўнасці Балонскага працэсу і што яны азначаюць для вышэйшай адукацыі Беларусі;
- якія прэферэнцыі студэнты могуць атрымаць ад уступлення ў Балонскі працэс;
- як бачаць укараненне Балонскага працэсу ў Беларусі ў Еўропе;
- якія вынікі прынёс вышэйшай адукацыі еўрапейскіх краін удзел у Балонскім працэсе;
- якая роля студэнтаў і студэнцкага самакіравання ў краінах-членах Балонскага працэсу.
Таксама ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з методыкай “Форум-тэатру” і засвоіць некаторыя лідарскія навыкі.
Фінансавыя ўмовы
Арганізацыйны ўнёсак – 40 000 рублёў (часткова пакрываюцца выдаткі на правядзенне семінара). Прадугледжваецца харчаванне для ўсіх удзельнікаў. Удзельнікі з іншых гарадоў будуць забяспечаны хостэлам, а таксама атрымаюць кампенсацыю праезда да Мінска і дадому.
Зарэгістравацца на семінар можна по спасылцы.
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 лютага.
Усім удзельнікам не пазней 16 лютага прыйдзе інфармацыйны ліст з вынікамі адбору.
За дадатковымі дадзенымі звяртайцеся, калі ласка, да каардынатара семінара Юліі Дабышук:
- тэлефон +37529 2058209;
- e-mail juliadobyshuk@gmail.com.