Польска-беларуска-ўкраінская праграма Суседзі 3.0 шукае маладых і актыўных удзельнікаў.
Што такое праграма Суседзі 3.0?
Суседзі 3.0 ⧿ гэта польска-ўкраінска-беларуская праграма нефармальнай грамадзянскай адукацыі. Мэта праграмы заключаецца ў падтрымцы людзей, якія імкнуцца да салідарнасці і пабудовы грамадзянскай супольнасці ў Польшчы, Украіне і Беларусі.
Мэта праграмы Суседзі 3.0 ⧿ матываваць і падтрымліваць маладых людзей ініцыяваць і выконваць дзеянні для сацыяльных змен на мясцовым узроўні.
Праграма суседзі 3.0 накіравана на маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў з Польшчы, Украіны і Беларусі, якія хочуць актыўна дзейнічаць для салідарнасці і мясцовых супольнасцяў.
Запрашаецца моладзь з розных асяроддзяў і з рознай адукацыяй. Арганізатары вітаюць…
- як студэнтаў, так і людзей, якія не навучаюцца;
- як валанцёраў з грамадскіх арганізацый, так і тых, хто не звязаны ні з адной установай;
- працуючых і беспрацоўных;
- жыхароў гарадоў і вёсак. Бо разнастайнасць ⧿ гэта рухаючая сіла праграмы.
Таксама прымаюцца заяўкі ад мясцовых каманд, якія складаюцца з двух або трох членаў і маюць ідэю для праекту або зменаў. Ініцыятыва можа мець міжнародны характар, то бок можа быць рэалізаванай супольнымі намаганнямі ўдзельнікаў з Польшчы, Украіны і Беларусі.
Як працуе праграма?
Праграма доўжыцца больш за год, цягам гэтага часу ўдзельнікі сустракаюцца на двух міжнародных семінарах, наведваюць суседзяў і працуюць у сваіх мясцовых супольнасцях. Інструменты сацыяльных зменаў, у разуменні праграмы, ⧿ гэта лакальныя праекты і валанцёрская служба.
Запрошаныя каманды прыязджаюць на адну з трох сямідзённых сустрэч, якія пройдуць у Польшчы, Украіне або Беларусі ў траўні 2016 года, падчас якіх будуць:
- знаёміцца і набліжацца адзін да аднаго ў размовах і дзеяннях;
- абмяркоўваць з розных перспектыў выбраныя тэмы і праблемы, якія іх датычацца;
- дзейнічаць разам (напрыклад, збяруцца ў экспедыцыю, будуць танцаваць, спяваць, маляваць інтэрактыўную мапу горада), інтэгравацца з жыхарамі горада і з дапамогай трэнераў разам уносіць канкрэтныя змены;
- працаваць над ідэяй праекту і пачынаць ягонае планаванне.
У ліпені 2016 года адбудуцца праектыя сустрэчы, мэта якіх:
- падрабязна спланаваць праект у камандзе пры падтрымцы трэнера і ментара;
- навучыцца пісаць праектную заяўку;
- набыць навыкі ў галіне праектнага менеджмента.
Пасля праектных сустрэчаў удзельнікі рэалізуюць праект да траўня 2017 года. На працягу гэтага часу прапануецца таксама ўдзел у двух міжнародных семінарах у выглядзе сустрэчы і ў двух семінарах анлайн, так званых вэбінарах (тэмы будуць прапанаваныя ў адпаведнасці з патрэбамі ўдзельнікаў і праектаў).
Акрамя гэтага ў перыяд жнівень 2016 – травень 2017 удзельнікі маюць магчымасць:
- суседскіх візітаў, то бок адведвання іншай праектнай каманды, таксама за мяжой, і прыняцця ўдзелу ў рэалізацыі іх праекта;
- візітаў у партнёрскія арганізацыі праграмы Суседзі 3.0 або ў самастойна абраныя арганізацыі (для назірання за іх працай і дапамогі).
Апошняя падзея ⧿ гэта суседскі форум, які адбудзецца ў чэрвені 2017 года. Гэта падсумаванне праграмы, падчас якога ўдзельнікі прэзентуюць рэалізаваныя праекты перад шырокай аўдыторыяй, змогуць сустрэцца з актывістамі і грамадскімі дзеячамі. Форум мае на мэце ўзмацніць сетку выпускнікоў праграмы і дапамагчы ім планаваць будучыя ініцыятывы.
Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць заяўку.
Дэдлайн – 18 сакавіка 2016 г.