Часопіс 34mag.net запрашае да ўдзелу ў праекце “E-quality”. Новы праект 34mag складаецца з адукацыйнага і медыя-кампанентаў.
“E-quality” – праект пра гендар, роўнасць правоў, барацьбу з дыскрымінацыяй, асабістыя гісторыі і праблемы грамадства. Удзельнікі праекту змогуць пазнаёміцца са стварэннем відэа-кантэнту для інтэрнэту і абмеркаваць праблемы роўнасці.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 18 да 27 гадоў, якія цікавяцца стварэннем медыяў.
Удзельнікаў чакае серыя трэнінгаў па стварэнні відэа-прадуктаў, заняткі па тэме гендарнай роўнасці, пра мову СМІ, якія не парушаюць правоў і не спрыяюць дыскрымінацыі.
Удзельнікі праекту змогуць зняць фільм (відэасюжэт, дакументальны фільм, замалёўку ці партрэт) на тэму гендарнай роўнасці ў Беларусі. Лепшыя працы будуць апублікаваныя ў 34mag.net, паказаныя публіцы і змогуць прайсці адбор на міжнародны фестываль.
Заняткі пройдуць ў МІнску з 4 сакавіка па жнівень 2016 года.
Навучанне бясплатнае.
Каб стаць удзельнікам праекту, неабходна запоўніць анлайн-анкету. Апошні дзень рэгістрацыі – 20 лютага 2016 года.