БДУ пачынае прыём заявак на ўдзел у праграме абменаў Erasmus+ на зімні семестр 2016-2017 навучальнага года.
Erasmus+ – гэта праграма Еўразвязу, накіраваная на развіццё акадэмічнай мабільнасці студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і прафесарска-выкладчыцкага складу. Абмен студэнтамі і выкладчыкамі адбываецца дзякуючы двухбаковым пагадненням паміх БДУ і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі краін ЕЗ.
Павучыцца/пастажыравацца за мяжой у зімовым семестры ёсць магчымасць у 5 студэнтаў, 2 аспірантаў і 7 супрацоўнікаў БДУ.
Тэрміны конкурсу:
- падача заявак: 18 лютага – 8 сакавіка;
- разгляд заяўкі камісіяй: 9 сакавіка – 17 сакавіка;
- абвяшчэнне вынікаў: 19 сакавіка.
Агульныя ўмовы праграмы
Студэнты і аспіранты змогуць правесці 1-2 семестры ў адным з універсітэтаў ЕЗ. Яны будуць атрымліваць штомесяцовую стыпендыю ў памеры 750-850 еўра ў залежнасці ад краіны.
Супрацоўнікі БДУ, якія пройдуць конкурсны адбор, будуць накіраваныя на стажыроўку альбо выкладанне на тэрмін ад 5 дзён да 2 месяцаў. Фінансавая падтрымка – 100-160 еўра на дзень у залежнасці ад краіны.
Правілы і ўмовы падачы заявак для студэнтаў і аспірантаў можна знайсці па спасылцы.
Умовы падачы заяўкі для супрацоўнікаў БДУ знаходзяцца тут.
Дэдлайн – 8 сакавіка 2016 года.
Падрабязнасці – па спасылцы.