Універсітэт Мілана запрашае на летнюю школу па эфектыўным кіраванні паслугамі.
Лакацыя – Мілан, Італія. Перыяд – 27 чэрвеня – 2 ліпеня 2016 года.
Праграма школы сканцэнтравана на кіраванні паслугамі і прадуктыўнасці па наступных накірунках:
- электрычнасць;
- газавае забеспячанне;
- тэлекамунікацыі;
- чыгунка;
- мясцовы грамадскі транспарт;
- водазабеспячэнне і каналізацыя.
Галоўнай мэтай школы з’яўляецца азнаямленне ўдзельнікаў са структурай, рэгуляваннем і выкананнем публічных паслуг у Еўропе, асабліва ў сеткавых галінах паслуг і эканамічна-палітычных рэформаў пры падтрымцы Еўразвязу.
Школа запрашае магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў, якія працуюць у галінах эканомікі, дзяржаўнага кіравання, паліталогіі і сацыяльных даследванняў.
Фінансавыя ўмовы
Усе выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі: кошт квіткоў (не больш за 350 еўра), пражыванне на працягу 6 дзён, вітальная вячэра, штодзённы фуршэты, кава і напоі ў перапынках, адукацыйныя матэрыялы, WiFi.
Як падацца
Неабходныя дакументы, якія складаюцца з:
- запоўненай формы заяўкі;
- матывацыйнага ліста;
- CV у фармаце EUROPASS
дасылаюцца на е-адрас gelsomina.catalano@unimi.it.
Дэдлайн – 15 сакавіка 2016.