Мiжнародны студэнцкi самiт па бiзнэсе ды iнвестыцыях GOBI запрашае зацікаўленых удзельнікаў у Стамбул.
Перыяд – з 10 па 15 красавіка 2016 года. Лакацыя – Стамбул (Турэччына).
Global Opportunities in Business and Investment Conference GOBI у сёмы раз збярэ ўдзельнiкаў з усяго свету. У канферэнцыi возьмуць удзел вядомыя асобы з разнастайных сектароў бiзнесу.
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты з усяго свету, якія цікавяцца бізнэсам ды інавацыямі.
GOBI-канферэнцыя – мерапрыемства, якое складаецца з дзвюх частак:
- мiжнароднай бiзнэс-канферэнцыі;
- 5-дзённай арганiзацыйнай праграмы.
Хостэр канферэнцыi – ITU Investment Club, якi быў заснаваны ў 2002 годзе на факультэце мэнэджменту Стамбульскага тэхналагiчнага ўнiверсiтэта.
Фінансавыя ўмовы
Кошты ўдзелу вагаюцца ад 195 да 545 еўра (групы).
Як падацца
Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе на е-адрас gobistanbul@gmail.com.
Дэдлайн – 1 красавіка.