27 лютага Школа супергерояў – Крэатыўны горад запрашае на Дзень адчыненых дзявярэй. Прыходзьце, каб даведацца, як стаць супергероем у Бабруйску.
Прэзентацыя Школы адбудзецца з 13:00 да 15:00 у тайм-клубе “1387” (вуліца Савецкая, 97-2). Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі.
Школа супергерояў – гэта магчымасць змяніць Бабруйск да лепшага, зрабіць яго крэатыўным і камфортным, яскравым ды ўтульным з дапамогай вашых ідэяў, суседзей і аднадумцаў.
Вы даведаецеся:
- як стварыць гарадскі праект;
- як зладзіць гарадскую падзею;
- як працаваць з мясцовай супольнасцю;
- якім чынам знайсці партнёраў для ініцыятывы.
Навучэнцы Школы атрымаюць магчымасць паслухаць лекцыі, сярод якіх “Івэнт-мэнэджмент”, “Досвед развіцця гарадоў. Урбаністыка”, “Як стварыць і рэалізаваць свой праект”.
Як стаць слухачом і калі пройдзе навучанне?
Для пачатку варта прыйсці 27 лютага на імпрэзу, каб пазнаёміцца з арганізатарамі, выкладчыкамі і экспертамі Бабруйскай школы супергерояў, а таксама даведацца пра праграму навучання. Пасля з 27 лютага па 11 сакавіка вы зможаце падаць заяўку на ўдзел. Па выніках анкетавання выберуць 20 слухачоў Школы.
Навучанне будзе адбывацца ў Бабруйску з 15 сакавіка па 15 красавіка 2016 года. А з красавіка па чэрвень будзе рэалізавана тры лепшыя ідэі, якія з’явяцца ў супергерояў падчас навучання.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у школе бясплатны.
Зарэгістравацца можна таксама і па тэлефоне +37529 7825115.
Кіраўніца праекту – Таццяна Пукала. З пытаннямі можна звяртацца да яе па тэлефоне +37529 1032733.