Чэская арганізацыя Hodina H шукае валанцёраў з Беларусі на доўгатэрміновы праект.
Перыяд – з 1 верасня 2016 па 26 чэрвеня 2017 года. Лакацыя – Myslibořice, Чэхія (невялікі населены пункт).
У праекце адначасова возьмуць удзел 12 валанцёраў з 9 краінаў: Францыі, Гішпаніі, Германіі, Партугаліі, Польшчы, Венгрыі, Беларусі, Чэхіі і Украіны.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 18 да 30 гадоў;
- жаданне працаваць са сталымі людзьмі і дзецьмі;
- гатоўнасць працаваць з людзмі, якія маюць інваліднасць;
- валоданне чэскай альбо ангельскай мовамі вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым.
Ролі і абавязкі валанцёраў:
- дапамога ў суправаджэнні сталых людзей подчас лекавання (50 %);
- станоўчы ўплыў на сацыяльную інтэграцыю сталых людзей, мясцовых валанцёраў, дзяцей і моладзі (30 %);
- арганізацыя навучальнай дзейнасці ў пачатковай школе ў Myslibořice (10 %);
- дапамога ў кармленні, чытанні, шпацырах, зноснах з кліентамі (10 %);
- удзел у сустрэчах валанцёраў, aцэнка вынікаў навучання падчас праекту, падрыхтоўка Youthpass (5 %).
Фінансавыя ўмовы
Праект фінансуецца праграма ЕЗ “Эразмус+”, згодна з якой валанцёру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскае страхаванне. У межах праекту для валанцёраў таксама арганізуюць базавы курс чэскай мовы.
Як падацца
Для ўдзелу ў праекце неабходна даслаць сваё CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на е-адрас alisa.karpovich@gmail.com з пазнакай “ЕВС, Чэхія”.
Дэдлайн – 5 красавіка 2016 года.
Арганізатары выйдуць на сувязь з абранымі кандыдатамі для Skype-інтэрв’ю не пазней за 25 красавіка.