Навуковыя супрацоўнікі, студэнты магістратуры і іншыя зацікаўленыя асобы могуць падаваць заяўкі на ўдзел у чатырохтыднёвай стыпендыяльнай праграме Інстытута тэхналогіі і грамадства (Бразілія).
Праграма Global Policy Fellowship ладзіцца з 4 ліпеня па 1 жніўня 2016 года і ўключае:
- візіты ў міжнародныя і бразільскія тэхналагічныя кампаніі, Кіраўнічы камітэт Бразіліі па забеспячэнні працы інтэрнэту;
- сустрэчы з прадстаўнікамі міністэрства юстыцыі і міністэрства культуры Бразіліі.
- Таксама прадугледжаны паездкі ў Сан-Паўла і Бразіліа.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыяльная праграма кампенсуе выдаткі на авіябілеты і пражыванне ў гэтых гарадах, аднак стыпендыяты самастойна аплочваюць кошт авіапералёту і пражывання ў Рыа-дэ-Жанейра.
Тэматычныя накірункі стыпендыяльнай праграмы:
- закон, дэмакратыя і тэхналогіі;
- доступ да тэхналогій і правы чалавека;
- кіраванне і рэгуляванне інтэрнэту;
- канфідэнцыяльнасць і абарона дадзеных;
- пераасэнсаванне культуры, медыя і адукацыі.
Дэдлайн – 20 сакавіка 2016 года.
Падрабязная інфармацыя пра праграму – на гэтай старонцы.
Паводле by.odb-office.eu