Братэрства арганiзатараў студэнцкага самакiравання БАСС запрашае на першы ў гэтым годзе трэнiнг па выкарыстанні тэхналогii “форум-тэатр”.
Час – 5-6 сакавiка 2016 (субота – нядзеля), лакацыя – Мінск, вуліца Старынаўская, 15 (ст.м. Уручча).
Мэта трэнiнгу – тэарэтычная падрыхтоўка ўдзельнiкаў да самастойнай працы ў якасцi джокераў, вядучых, якiя выкарыстоўваюць тэхналогiі “Тэатр прыгнечаных” i “Форум-тэатр”.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацiкаўленыя ў выкарыстаннi названых методык.
Удзел у трэнiнгу дазволiць вам:
- даведацца пра асаблiвасцi тэхналогii “Тэатр прыгнечаных”;
- навучыцца асновам фасiлiтацыi на прыкладзе працы джокера;
- даведацца пра этапы падрыхтоўкi форум-пастаноўкi;
- навучыцца ставiць форум-пастаноўку для абранай групы ўдзельнiкаў;
- зладзіць форум-пастаноўку на абраную тэму;
- атрымаць необходны метадычны матэрыал, а таксама кнiгу па прасоўваннi форум-тэатра ў Беларусi;
- выступiць i паказаць п’есу на сцэне Цэнтра сучасных мастацтваў перад вялiкай аўдыторыяй (сакавiк);
Умовы трэнiнгу
Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем, кампенсуе квiткi на праезд, а таксама пры неабходнасцi прадастаўляе пражыванне ў хостэле.
Трэнеры:
- Павал Махiнаў – джокер, каардынатар адукацыйнай майстэрнi “Студэнцкi форум-тэатр”;
- Палiна Мiхайлоўская – джокер, валанцёрка New Faces, суаўтар метадычных выданняў па форум-тэатры ў Беларусi, куратар сайта www.forumtheatre.by.
Для ўдзелу ў трэнiнгу неабходна запоўнiць анкету па спасылцы.
Апошнi дзень рэгiстрацыi – 1 сакавiка, 23:00.
Больш падрабязнасцей можна даведацца тут.