Унiверсiтэт Палерма запрашае на 10 летнюю школу па міграцыі, правах чалавека і дэмакратыі.
Перыяд – з 20га па 24га чэрвеня 2016 года. Лакацыя – Палерма, Італія.
Запрашаюцца бакалаўры, магістры і маладыя спецыялісты па профільным накірунку (міграцыя, мабільнасць, бежанцы).
Заняткi ў школе будуць факусавацца на жыцці ў выгнаннi ў разнастайных аспектах. Галоўная мэта на бягучы год – разгледзець разнастайныя палiтыкi i практыкi, якiя тым цi iншым чынам уплываюць на жыццё бежанцаў i перасяленцаў.
Важны акцэнт будзе нададзены дыскусiям з нагоды бягучага мiграцыйнага крызiсу ў Еўропе, Мiжземнамор’i i суседнiх краiнах.
Летняя школа 2016 забяпечыць аналiз тэарытычна-метадалагiчнага, прафесiйнага i практычнага разумення праблем вымушанага перасялення i жыцця ў выгнаннi праз абмеркаванне прыкладных даследванняў, эмпiрычных дадзеных i тэарытычных абгрунтаванняў (сацыялогiя, антрапалогiя, геаграфiя, палiталогiя, фiзiялогiя).
Галоўныя тэмы летняй школы:
- глабальная мабільнасць і карані сённяшняга міграцыйнага крызісу;
- адказнасць суседніх краінаў у адносінах да міграцыйнага крызісу;
- вымушаная міграцыя і жыццёвы досвед “транзітных” грамадстваў;
- гендар і асаблівасці ўзросту мігрантаў;
- расповеды, перажыванні мігрантаў;
- палітыкі і практыкі інтэграцыі.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за рэгістрацыю складае 200 еўра. Таксама ёсць магчымасць атрымаць жыллё па спецыяльных коштах.
Дэдлайн – 30 сакавіка.
Падрабязнасці шукайце, калі ласка, на сайце.