Трэнінг для трэнераў: Школа экалагічнага актывіста запрашае

Школа экалагічнага актывіста абвяшчае набор на трэнінг для трэнераў.

Гэты курс быў адмыслова распрацаваны для жыхароў Беларусі, якія маюць актыўную жыццёвую пазіцыю, сяброў НДА ды ініцыятываў, якія маюць досвед грамадзянскай ці трэнерскай дзейнасці. Мэта – стварэнне каманды прафесійных трэнераў, гатовых распрацоўваць і весці эфектыўныя трэнінгі і адукацыйныя праграмы ў сферы аховы навакольнага асяроддзя.

Умовы:

  • цікавасць да пытанняў эка-сяброўскага ладу жыцця, устойлівага развіцця, аховы правоў на здаровае навакольнае асяроддзе;
  • магчымасць браць удзел ва ўсіх этапах трэнінгу;
  • гатоўнасць самастойна вывучаць дадатковыя матэрыялы;
  • гатоўнасць весці трэнінгі ў Школе ў якасці стажораў.

Досвед трэнерскай дзейнасці ці заканчэнне Школы ў якасці ўдзельніка вітаецца, але не з’яўляецца абавязковай.

Праграма трэнінгу:

  • знаёмства з Зялёнай сеткай, яе мэтамі, структурай, стратэгіяй;
  • канцэпцыя адукацыі для ўстойлівага развіцця;
  • канцэпцыя і змест Школы экалагічнага актывіста;
  • кампетэнцыі трэнера;
  • структура і дызайн трэнінгу, планаванне навучальных праграм;
  • практычная спроба атрыманых ведаў.

Як падацца

Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, анкету.

Дэдлайн – 10 сакавіка.

Калі ў вас ёсць дадатковыя пытанні, звяртайцеся, калі ласка, на е-адрас ecoschool.by@gmail.com альбо па тэлефоне +375 29 1210107 (Надзея).