Сумоўе у Нью-Ёркскую кінаакадэмію наўпрост у Мінску!

У межах туру па краінах Балтыйскага рэгіёна прадстаўнікі Нью-Ёркскай акадэміі кінамастацтва ўпершыню ладзяць праслухоўванні, сумоўі і інфармацыйныя сустрэчы ў Мінску.

Мерапрыемства адбудзецца 16 сакавіка 2016 года. Пачатак – а 17:00. Лакацыя – гатэль Crown Plaza (вуліца Кірава, 13)

На праслухоўваннях усе, хто жадае вучыцца ў адным з самых прэстыжных ВНУ у сферы кінамастацтва, змогуць прадэманстраваць свае навыкі, распавесці пра ўласны досвед. Па выніках сумоўя камісія NYFA паведаміць, ці дастатковым узроўнем для навучання вы валодаеце, а яшчэ можа ўзнагародзіць так званым Talent Based Discount  – істотнай зніжкай на навучанне ў Акадэміі.

Праслухоўванне дзеліцца на праграмы:

  • акцёрскае майстэрства;
  • майстэрства музычнага тэатра.

На асабістых ды інфармацыйных сустрэчах будзе магчымасць даведацца падрабязнасці пра праграмы, лакацыі і алгарытм залічэння.

Сумоўе праводзіцца па накірунках:

  • рэжысура;
  • медыя;
  • фатаграфія;
  • сцэнарнае майстэрства;
  • аператарскае мастацтва;
  • графічны дызайн;
  • прадзюсаванне;
  • ілюстрацыя;
  • 3D-анімацыя;
  • ігравы дызайн.

Рэгістрацыя і падрабязнае апісанне ўмоў удзелу ў мерапрыемстве па спасылцы.