Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС) запрашае на майстар-клас па фінансавай граматнасці “Фінансавая граматнасць – раскоша або сродак руху“.
Лакацыя – Мінск, вуліца Ясеніна, 141. Час – 19 сакавіка 2016 года.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Удзельнікі майстар- класа атрымаюць унікальную магчымасць:
- навучыцца кіраваць сваімі фінансамі;
- спазнаць прылады для стварэння пасіўнага прыбытку;
- разабрацца ў актывах і пасівах .
У якасці спікера выступіць Ігар Кануннікаў, сертыфікаваны трэнер бізнес-клуба “Golden Club”, адзін з арганізатараў адукацыйных мерапрыемстваў па фінансавай граматнасці ў розных ВНУ Беларусі.
Майстар-клас пройдзе пры падтрымцы HeadHunter БАСС .
Фінансавыя ўмовы
Кошт удзелу ў майстар-класе – 50 000 рублёў.
Рэгістрацыя па спасылцы.
Дэдлайн падачы заяўкі – 17 сакавіка 2016, 23:59.
За падрабязнасцямі звяртайцеся, калі ласка, да арганізатара майстар-класа Крысціны Мурашовай па тэлефоне +37529 6150324 (Velcom) ці e-mail christinamurashova@gmail.com.
Дэтальная інфармацыя размешчана на старонцы мерапрыемства.