Лакацыя – Мінск, вуліца Старынаўская, 15.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і выпускнікі ВНУ, якія валодаюць мовай на ўзроўні Intermediate, жадаюць яе не забыць і развіць далей.
Вас чакаюць:
- яскравыя заняткі;
- новыя актуальныя тэмы;
- духмяныя кава-паўзы;
- новый сябры і карысныя кантакты.
“English Speaking Boss“ – гэта клуб, дзе няма стандартных заняткаў, абавязковага дамашняга задання, перманентна высокай аплаты. Тэматыка сустрэч залежыць ад перавагаў удзельнікаў.
Фінансавыя ўмовы
Удзел бясплатны, але вітаецца арганізацыйны ўнёсак на арэнду памяшкання і кава-паўзы памерам 40 тысяч рублёў за сустрэчу.
Запісацца на сустрэчу можна тут.
Дэдлайн – 18 сакавіка 2016 года.