Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашае валанцёраў паназіраць за масавымі мерапрыемствамі.
Мірныя сходы ў Беларусі маюць жорсткія прававыя рамкі. Па ацэнках экспертных міжнародных устаноў, беларускі закон аб масавых мерапрыемствах не адпавядае міжнародным стандартам правоў чалавека.
Ці так гэта насамрэч, што можна палепшыць і што дакладна адбываецца ў нас – на гэтыя пытанні можна адказаць пры дапамзе назірання за мірнымі сходамі ўжо зараз!
Кожны ахвотны і зацікаўлены можа паспрабаваць свае сілы ўжо на бліжэйшых сходах – 25 сакавіка і 26 красавіка ў Мінску. Арганізатары прапануюць дыстанцыйнае і вочнае навучанне.
Для гэтага патрэбна зрабіць некалькі дзеянняў:
- зарэгістравацца на старонцы відэакурсу па спасылцы, чакаць ліст з пачатковай інфармацыяй;
- прайсці 2 часткі відэакурсу да 21 сакавіка;
- прыйсці на вочны інструктаж-семінар 23 сакавіка з 19:00 у Мінску.
Праваабаронца Наста Лойка правядзе міні-інструктаж, як паводзіць сябе падчас правядзення мерапрыемства і арыентавацца ў тым, што адбываецца навокал.
Дэдлайн – 19 сакавіка 2016 года.