Аб’яднанне Deutscher Volkshochschul-Verband e.V запрашае да ўдзелу ў Летняй акадэміі Ўсходняга суседства па тэме “Прафесіяналізацыя адукацыі дарослых ва Ўкраіне, Малдове, Беларусі”.
Перыяд – 21 – 28 жніўня 2016 года. Лакацыя – Рыга, Латвія.
Мэта Акадэміі – пазнаёміць удзельнікаў з асноўнымі тэарэтычнымі канцэпцыямі і міжнародным досведам у галіне адукацыі дарослых і навучання на працягу ўсяго жыцця.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ВНУ і даследчых інстытутаў, дзяржаўных і прыватных устаноў, практыкаў у галіне адукацыі дарослых, якія гатовы ў дальнейшым удзельнічаць у распрацоўцы вучэбных праграм, дапаможнікаў, навучальных матэрыялаў і якія маюць досвед для таго, каб у будучыні ладзіць трэнінгі для спецыялістаў.
У якасці трэнераў на Акадэміі чакаюцца міжнародныя эксперты з Нямеччыны, Латвіі, Італіі і іншых краінаў, якія пазнаёмяць удзельнікаў з падходамі трансфармацыйнага, асабова-арыентаванага, біяграфічнага навучання, а таксама этыцы ў навучанні дарослых. Апроч гэтага, удзельнікі наведаюць установы адукацыі дарослых у Латвіі.
Фінансавыя ўмовы
Усе выдаткі на лагістыку, пражыванне, харчаванне пераймаюцца арганізатарамі.
Як падацца
Каб падацца на праграму, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе на е-адрас info@dvv-international.or.ua (з копіяй на info@dvv-international.by).
Дэдлайн – 25 сакавіка 2016 года.
Заяўка і дэталі – па спасылцы.