“Праўныя дарэктары” запрашаюць на цікавы ўводны сэмінар у канцэпцыю Правоў чалавека ў Магілёве.
Сустрэча адбудзецца 23 сакавіка і пачнецца а 18:30. Лакацыя – грамадскі цэнтр “Кола”, Магілёў.
Падчас семінара ўдзельнікі пачуюць і пагутараць пра:
- што такое Правы чалавека?
- калі і навошта яны з’явіліся?
- хто валодае імі і хто адказвае за іх выкананне?
- тое, чаму гэта датычыцца і залежыць ад кожнага з нас.
Працоўныя мовы – беларуская і расейская.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у семінары бясплатны. Арганізатары просяць запоўніць маленькую анкету для ўдзелу.
Па любых пытаннях можна пісаць на адрас darektary@gmail.com ці тэлефанаваць на +37529 3875220 (Валдзіс).