25 сакавіка беларусы збяруцца разам у Вільні, каб адсвяткаваць Дзень Волі. Гэта памятная дата будзе адзначана шэрагам разнастайных мерапрыемстваў.
Праграма мерапрыемстваў:
12:30 –13:00 Ушанаванне памяці дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі на могілках Росы (Rasų g. 32).
13:00 – 15:30 Гульня па гарадскім арыентаванні ў Вільні.
15:30 Адкрыццё выставы БНР у Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (Žygimantų g. 1/8)
16:00 – 17:30 Лекцыя “Сем год мары: у пошуках Беларусі” гісторыка Андрэя Чарнякевіча (Žygimantų g. 1/8).
19:00 – 21:00 Святочны канцэрт гурта NAVI (Užupio g. 2).
Калі ласка, пацвердзіце свой удзел да 25 сакавіка ўключна па электронным адрасе belarus@humanrightshouse.org.
Святкаванні Дня Волі арганізавана супольнымі сіламі Студэнцкага прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Моладзевай асацыяцыяй “StudAlliance”, Беларускім домам правоў чалавека імя Б. Звозскава і Таварыствам беларускай культуры ў Літве. Мерапрыемствы сталі магчымымі пры падтрымцы Культурнай пляцоўкі “Арт Сядзіба”, агенцыі “Vilnius Relax”, Альянсу лібералаў і дэмакратаў за Еўропу і чальца Еўрапарламента Пятраса Аўштравічуса.
Кантакты:
- +37067922058 (Дзяніс);
- +37067516062 (Кірыл);
- studentcouncil@ehu.lt.