5-13 верасня 2016 года пад патранажам Гуманітарнага факультэта Карлава ўнівэрсітэта ў Празе пройдзе Летняя школа па вуснай гісторыі.
Школа мае на мэце пазнаёміць студэнтаў з усяго свету з найноўшымі трэндамі і падыходамі ў вуснагістарычнай галіне, з яе тэарэтычнымі аспектамі ды практычнымі ўздзеяннямі новых медыяў і тэхналогій.
На практычных варкшопах студэнты даведаюцца:
- як правесці вуснагістарычнае інтэрв’ю;
- як прааналізаваць ды інтэрпрэтаваць яго;
- як архіваваць сабраныя дадзеныя.
У выніку арганізатары жадаюць выпрацаваць пэўныя тэарэтычныя, мэтадалагічныя, этычныя і архіўныя стандарты вуснай гісторыі.
У школе возьмуць удзел у якасці лектараў сусветна вядомыя вусныя гісторыкі, якія прадставяць найноўшыя вынікі сваіх уласных даследванняў і будуць удзельнічаць у працоўных сустрэчах са студэнтамі, якія датычацца распрацоўкі студэнцкіх праектаў.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, якія навучаюцца ў галіне гісторыі, этналогіі, антрапалогіі, фалькларыстыкі на бакалаўрскім, магістранцкім ці дактаранцкім узроўнях навучання.
Усе навучэнцы школы мусяць прадставіць свае ўласныя праекты цягам 10-15 хвілін з наступнай дыскусіяй
Як падацца
Парадак падачы заявак і пералік дакументаў – па спасылцы.
Дэдлайн – 30 красавіка 2016 г.