Журналісты запрашаюцца да ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі Media in Conflict Studies (MICS).
У праграме:
- лекцыі лепшых экспертаў у галіне канфліктнай журналістыкі, міжнароднага права, бяспекі, Сярэдняй Азіі і тэрарызму;
- наведванне Іерусаліму і канфліктных рэгіёнаў;
- варкшопы;
- далучэнне да сеткі выпускнікоў MICS, што дазволіць удзельнічаць у анлайн-лекцыях і іншае.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць задзейсненым у журналістыцы / асвятленні падзей у медыях;
- быць ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць усе выдаткі падчас знаходжання ў Ізраілі. За свае сродкі ўдзельнікі набываюць толькі квіткі на самалёт.
Усім заахвочаным трэба запоўніць заяўку і далучыць да яе CV і фатаграфію.
Дэдлайну для рэгістрацыі няма, але колькасць вольных месцаў абмежавана.
Больш падрабязнасцей можна знайсці на старонцы мерапрыемства.