Міжнародны трэнінг “Life after Mobility Projects” у Арменіі шукае ўдзельнікаў з Беларусі.
Сустрэча збярэ 24 удзельнікі з Партугаліі, Аременіі, Грузіі, Нямеччыны, Італіі, Польшчы, Украіны і Беларусі, каб абмеркаваць асаблівасці працы з маладымі людзьмі пасля праектаў, звязаных з мабільнасцю і паляпшэннем якасці праграм нефармальнай адукацыі ў такіх праектах.
Перыяд – 15-22 траўня 2016 года. Лакацыя – Гютры, Арменія.
Працоўная мова трэнінгу – ангельская.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- EVS-каардынатары;
- моладзевыя супрацоўнікі;
- каардынатары праектаў мабільнасці,
якія маюць досвед працы з моладдзю, моцную зацікаўленасць ў тэме трэнінгу і гатовы ўжываць атрыманыя веды на практыцы.
Задачы трэнінгу:
- абмен і распрацоўка новых крэатыўных метадаў у працы з маладымі людзьмі;
- даследванне сувязей паміж патэнцыялам нефармальнай адукацыі маладых людзей і забеспячэнне занятасці, магчымасці працаўладкавання;
- абмеркаванне перавагаў праграм мабільнасці;
- абмен досведам і стварэнне далейшых праектаў супрацоўніцтва ды іншыя.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікам кампенсуюць выдаткі на пражыванне, харчаванне, атрыманне візы і часткова транспартныя выдаткі.
Для ўдзелу неабходна даслаць матывацыйны ліст на адрас queen.opolka@gmail.com.
Дэдлайн – 5 красавіка 2016 года.