Фестываль нефармальнай адукацыі чакае цікаўных

Каманда шостага Фестываля нефармальнай адукацыі запрашае валанцёраў.

Далучыўшыся да каманды Фестывалю нефармальнай адукацыі-2016, вы зможаце атрымаць досвед правядзення буйнога міжнароднага мерапрыемства, практыку гутарковай замежнай мовы, прысутнічаць на ўсіх мерапрыемствах, пазнаёміцца з выбітнымі людзьмі, уключаючы вядучых спецыялістаў сферы нефармальнай адукацыі.

Шосты фестываль нефармальнай адукацыі з’яўляецца дэманстрацыйнай пляцоўкай і прасторай для прафесійнага ўзаемадзеяння, абмену досведам, ўзгаднення перспектыў развіцця правайдараў нефармальнай адукацыі і іншых зацікаўленых бакоў. Фэст пройдзе ў Мінску 7-9 ліпеня пад дэвізам “Адукацыя дарослых у XXI стагоддзі: вучыцца, каб дзейнічаць” і збярэ больш за 200 удзельнікаў.

Лакацыя – Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау.

Якая дапамога неабходна:

  • падрыхтоўка матэрыялаў да фестываля;
  • тэхнічнае суправаджэнне мерапрыемстваў;
  • сустрэча і суправаджэнне замежных гасцей;
  • дапамога з перакладам на ангельскую / нямецкую мову для замежных удзельнікаў;
  • напісанне артыкулаў і прасоўванне фестываля ў сацыяльных сетках і інш.

Ад валанцёраў чакаюць:

  • гатоўнасці ўдзельнічаць у арганізацыйных сустрэчах да фестываля;
  • магчымасці працаваць на фестывалі з 7 па 9 ліпеня 2016 года;
  • магчымасці працаваць па гнуткім графіку;
  • валодання ангельскай / нямецкай мовай (не абавязкова, але пажадана);
  • умення працаваць з офіснай тэхнікай (капір, праектар і інш).

Як стаць валанцёрам

Для таго, каб стаць валанцёрам фестываля, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

Заяўкі прымаюцца да 29 красавіка праз электронную форму. Вынікі адбору валанцёраў будуць вядомыя не пазней за 2 траўня 2016 года.

Кантакты

Калі вы хочаце далучыцца да каманды VI Фестываля нефармальнай адукацыі, пішыце і тэлефануйце:

  • +375 29 318-77-18;
  • ngofest2016@gmail.com (Кацярына).