Калі ты неабыякавы да экалагічнай сітуацыі ў Беларусі і жадаеш дапамагчы не толькі словам, але і справай – далучайся да промакаманды Цэнтра экалагічных рашэнняў!
Акрамя незабыўнага досведу, валанцёры будуць мець магчымасць:
- даведацца, як працуе экалагічная арганізацыя;
- атрымаць карысную інфармацыю пра экалагічны лад жыцця;
- атрымаць досвед працы і валанцёрства ў некамерцыйнай арганізацыі;
- навучыцца асновам прасоўвання праектаў;
- даведацца пра асаблівасці фандрайзінга ў НДА;
- атрымаць карысныя кантакты ў экалагічнай сферы.
Што трэба будзе рабіць:
- прадстаўляць арганізацыю на тэматычных выставах, фестывалях і іншых імпрэзах;
- раздаваць буклеты і рэгістраваць новых прыхільнікаў;
- прасоўваць ідэі арганізацыі;
- шукаць новых прыхільнікаў і партнёраў для Цэнтра экалагічных рашэнняў.
Каб стаць сябрам промакаманды, неабходна запоўніць форму. Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца па электроннай пошце vaskovich@ecoidea.by альбо па тэлефоне + 37529 811 24 41 (Дзмітрый).