Пляцоўка «Press Club Belarus» прымае новы адукацыйны каворкінг BrainHUB!
У праграме:
- 2 дні адукацыйнага каворкінгу;
- кароткія тэматычныя інтэнсівы (трэнінгі, семінары і майстар-класы) з актыўным удзелам трэнераў і лектараў
- тэмы: лакальныя супольнасці; стварэнне і рэалізацыя грамадскіх, культурных і сацыяльных праектаў; стратэгічнае планаванне і мэнэджмент; праца і прасоўванне ў сацыяльных медыя;
- цімбілдынгі і насычаная культурная праграма ў канцы кожнага з адукацыйных дзён у межах “ArtSiadziba Afterparty”.
Лектары менскага «BrainHUB»:
- Вольга Шпарага, кіраўнік “ECLAB” и рэдактар часопіса “Новая Эўропа”;
- Алесь Плотка, кансультант па развіццю лакальных супольнасцей;
- Павел Быкоўскі, медыя эксперт і журналіст;
- Аляксей Купрэяў, эксперт у галіне SMM і сузаснавальнік digital-агенцыі «UFOX».
Адмыслова запрошаныя госці: кіраўнік “Арт Сядзібы” Павел Белавус; дырэктар Цэнтра культурнага мэнэджменту, кіраўнік праектаў “Школа супергерояў” і “Горад” Надзея Ількевіч, а таксама блогер и фатограф Антон Матолька.
Профіль удзельніка:
- Вы з’яўляецеся прыхільнікам таго, каб моладзь актыўна брала ўдзел у грамадскім, культурным і сацыяльным жыцці Беларусі;
- Вы можаце прапанаваць нешта канструктыўнае, ці можаце працаваць у камандзе ды не пасуеце перад першымі складанасцямі;
- Вы пунктуальны і адказны чалавек.
Час: 23-24 красавіка. Месца: Press Club Belarus.
Удзел у праграме абсалютна бясплаты, але патрабуе папярэдняй рэгістрацыі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 20 красавіка 2016 года. Колькасць месцаў строга абмежаваная (20 чалавек!).
Больш парабязнасцей можна атрымаць на старонцы праекта ці непасрэдна ад арганізатараў.