Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы шукае яскравыя гісторыі людзей, якія калі-небудзь удзельнічалі ў праграмах нефармальнай адукацыі.
Сюжэты найбольш цікавых гісторый стануць асновай для артыкулаў, якія будуць апублікаваны на сайце adukatar.net, партале edu.adukatar.net і ў сацсетках.
Плануецца распаўсюдзіць гэтыя гісторыі праз СМІ, каб паказаць, якое значэнне, магчымасці і грамадскую карысць маюць праграмы нефармальнай адукацыі.
Каб распавесці сваю гісторыю, неабходна запоўніць электронную анкету.
Дэдлайн – 12 траўня 2016 года.
Падрабязней пра ўмовы і сутнасць можна пачытаць тут.