Запрашаем прыняць удзел у майстар-класе «Як арганізаваць кліматычна сяброўскае мерапрыемства», ініцыятарам якога з’яўляецца Цэнтр экалагічных рашэнняў.
Падчас майстар-класа вы даведаецеся, як, арганізуючы нешта – семінар, трэнінг, канферэнцыю, фестываль ці лагер, знізіць негатыўны ўплыў на клімат. Большую частку гэтых рэкамендацый можна выкарыстоўваць і ў нашым жыцці, каб знізіць ціск на навакольнае асяроддзе.
Мерапрыемства будзе карысна прадстаўнікам грамадскіх арганізацый і камерцыйных кампаній, прадстаўнікам СМІ, PR-менеджарам і event-менеджарам, якія займаюцца арганізацый падзей.
На майстар-класе таксама будзе прэзэнтаваны дапаможнік, які дае просты і зразумелы алгарытм, якога варта прытрымлівацца ў паўсядзённай працы і пры планаванні мерапрыемстваў.
Дата: 21 красавіка 2016 года ў 18.30 гадзін
Месца: крэатыўны хаб «Корпус 8» (. Мінск, пр Машэрава 9/2 паверх, уваход з боку пр. Машэрава)