Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія запрашае далучыцца да міжнароднага семінара “Мастацтва, дызайн, поліс”.
У рамках міжнароднага семінара адбудуцца дзве лекцыі з дыскусіямі:
27 красавіка (серада), 12:00
“Берлін як міжнародны мастацкі цэнтр”
28 кастрычніка (чацвер), 15:00
“Дываны асалоды. Еўропа і дэкаратыўнае мастацтва Шаўковага шляху”
Лектар: Сюзана Мартэн-Фініс, вядомая даследчыца транскультурных узаемадзеянняў авангарда (Гейдэльбергскі ўніверсітэт).
Працоўная мова – нямецкая (з перакладам).
Месца правядзення: Мінск, вул. Маякоўскага, 96, аўд. 202, Кафедра мастацтваў дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.
Запрашаюцца выкладчыкі, студэнты, а таксама ўсе жадаючыя!