Mykolas Romeris University запрашае на летнюю школу па антыкарупцыі і справаздачнасці Transparency International School on Integrity.
Час: 4-10 ліпеня 2016 года. Месца: Вільнюс, Літва.
У праграме:
- знаёмства з апошнімі дасягненнямі ў галіне антыкарупцыі і справаздачнасці;
- праца з лепшымі прафесіяналамі гэтай сферы;
- спалучэнне тэорыі і практыкі, лекцый, трэнінгаў і палявых даследаванняў;
- удзельнікі з краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Амерыкі;
- магчымасць атрымаць 6 ECTS пунктаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- студэнты старшых курсаў, выпускнікі і маладыя спецыялісты ва ўзросце да 35 гадоў;
- прадстаўнікі дзяржаўнага ці прыватнага сектара, навучальных ўстаноў ці недзяржаўных арганізацый.
Фінансавыя ўмовы:
Стыпендыя пакрывае выдаткі на ўдзел, транспарт і пражыванне. Ёсць таксама магчымасць атрымаць частковую стыпендыю.
Усе заахвочаныя павінны запоўніць анлайн-заяўку (стыпендыяльная секцыя) і даслаць яе разам з матывацыйным лістом і Europass CV.
Дэдлайн падачы заяўкі – 1 мая 2016 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.