Універсітет Цюбінгена запрашае на міжнародную летнюю школу па міграцыі Re-Ordering Diversity: Humanitarian Assistance in the Context of Forced Migration and Displacement.
Час: 4-8 ліпеня 2016 года. Месца: Цюбінген, Нямеччына.
Мэта школы – стварыць пляцоўку для абмену ідэямі паміж навукоўцамі, практыкамі і ўцекачамі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- Phd-студэнты і маладыя вучоныя ў галіне сацыяльнай і культурнай антрапалогіі, сацыялогіі, паліталогіі і смежных навук;
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы:
Удзельнікам пакрываюцца выдаткі на навучанне, матэрыялы, пражыванне і сняданак. Таксама ёсць магчымасць атрымаць грант на транспарт у памеры да 200€ (неабходнасць гранта трэба асобна пазначыць у заяўке).
Арганізатары: Універсітет Цюбінгена, Центр па даследаваннях гендэра і разнастайнасці, Даследчы цэнтр 923 “Threatened Order – Societies under Stress”, Max Planck Інстытут па вывучэнню рэлігіёзных і этнічных разнастайнасцей (Гётынген).
Больш падрабязнасцей па спасылцы.