Каманда беларускіх арганізацый запрашае прыняць удзел у нефармальнай урбаністычнай канферэнцыі Я_Горад, прысвечанай ўзаемадзеянню жыхароў Менска з гарадскім асяроддзем.
Час: 21 мая, з 10.00 да 20.00. Месца: “Корпус 8”, Менск, пр. Машэрава 9.
У праграме:
- лекцыі, прэзентацыі арганізацый і панэльныя дыскусіі ад урбаністаў з Беларусі, Сербіі, Літвы, Фінляндыі і Латвіі;
- воркшоп “Дынамічная гарадская камунікацыя ў формах”;
- галоўныя тэмы: удзел гараджан у прыняцці рашэнняў, супрацоўніцтва, культурная спадчына, джэнтрыфікацыя і іншыя.
Арганізатары: ГА “Мінскае роварнае таварыства” ў супрацоўніцтве з таварыствам “Зялёная сетка”, “Лятучым ўніверсітэтам” і альманахам “Гарадскія тактыкі”.
Chill out партнёр: MonkeyFood.
Больш падрабязнасцей у Facebook-групе мерапрыемства.