Адказная і выдатная праца ў фондзе ААН

ЮНФПА ў Беларусі шукае кандыдатаў на вакансію праграмнага асістэнта, які/якая будзе аказваць праграмную і адміністрацыйную падтрымку офісу ЮНФПА у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў.

Умовы:

  • поўны працоўны дзень (40 гадзінаў на тыдзень);
  • перыяд контракту – з траўня па 31 снежня 2016 г.;
  • абавязковае валоданне ангельскай мовай.

Супрацоўнік будзе аказваць падтрымку ў арганізацыі і правядзенні круглых сталоў, семінараў, варкшопаў, трэнінгаў, праектаў, фотавыставаў і кампаніяў у галіне рэпрадукцыйнага здароўя, адказнага бацькоўства, гендарнай роўнасці, прафілактыкі і процідзеяння хатняму гвалту і гвалту па гендарнай прыкмеце, прафілактыкі ВІЧ / СНІДу, здаровага і актыўнага даўгалецця і паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць рэзюмэ праз эл. адрас cherkun@unfpa.org.

Дэдлайн – 11 траўня 2016 г.

Азнаёміцца з тэхнічным заданнем і патрабаваннем да кандыдатаў можна па спасылцы.