Фундацыя пазітаўных змяненняў (Польшча) сумесна з грамадскай арганізацыяй “Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” (Беларусь) запрашае да ўдзелу ў кэпме для дзяўчат і жанчын “Пазітыўныя змяненні – Women’s Rock Camp”.
Перыяд – 18 – 22 траўня 2016 года.
Рок кэмп – гэта пяць дзён сумесных музыкальных развагаў, падчас якіх удзельніцы будуць вучыцца граць на абраным інструменце (гітара, бас-гітара, барабаны ці вакал), разам ствараць групы, вучыцца пісаць песні. Заключным акордам кэмпу бдзе выступленне жаночых групаў на фінальным канцэрце.
Музыкальная адукацыя – выданы інструмент, які заахвочвае пазіцыю актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, а ігра на інструменце, напісанне тэкстаў, арганізацыя розных мерапрыемстваў – гэта спосаб акрэсліць свае погляды. Кэпм створыць прастору, дзе жанчыны і дзяўчаты дзякуючы падтрымцы трэнерак і настаўніц навучацца іграць, а таксама змогуць ідэнтыфікаваць сябе як людзі, якія ствараюць музычную сцэну.
Гэты кэпм для цябе, калі:
- табе не больш за 18 гадоў;
- табе спадабалася ідэя, ты хочаш стаць удзельніцай альбо далучыцца да каманды арганізатараў;
- жадаеш іграць ці пець у рок-гурце.
Каб стаць удзельніцай, неабавязкова умець іграць, трэба толькі мець жаданне вучыцца. Праект накіраваны на тое, каб перамагчы свае страхі, абмежаванні ў бяспечнай атмасферы і прасторы.
Удзел бясплатны.
Падаць заяўку можна па спасылцы. Дэдлайн – 10 траўня.
З любым пытаннямі можна звяртацца на адрас womenrockcamp@gmail.com ці па тэлефоне +37525 6751844.