Моладзевая арганізацыя Youth Time (Кітай) запрашае на летнюю школу для маладых людзей з усяго свету. Тэматыка – “Масты паміж культурамі і бізнэс-досвед”.
Лакацыя – Пекін, Кітай. Перыяд – 15-20 жніўня 2016 года.
Удзельнікаў чакаюць майстар-класы ад інспіруюючых спікераў, варкшопы з прафесійнымі трэнерамі, аналіз кейсаў з удзелам экспертаў, сімулятыўнае навучанне і практыка новаатрыманых навыкаў, інфармацыйныя сустрэчы з іншымі маладымі амбіцыйнымі людзьмі з розным досведам, культурныя імпрэзы, нефармальныя актыўнасці ў сталіцы Кітая.
Тэматыка датычыцца бізнэсу, медыяў, IT і рэкламы.
Запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, якія маюць моцную сацыяльную адказнасць і адпаведны бэкграўнд:
- альбо сацыяльнае ці камерцыйнае прадпрымальніцтва;
- або некамерцыйныя, сацыяльныя актыўнасці;
- ці працу ў якасці журналіста і медыясупрацоўніка;
- маладыя даследчыкі;
- школьнікі і студэнты.
Фінансавыя ўмовы
Арганізацыя кампенсуе выдаткі на праграму, харчаванне і пражыванне. Удзельнікі самі забяспечваюць аплату дарожных выдаткаў. Унёсак за ўдзел складае €100.
Як падацца
Каб стаць удзельнікам летніка, неабходна дапоўніць аплікацыйную форму, запісаць аднахвіліннае відэа і даслаць іх разам з CV на е-адрас summer-school@youth-time.org.
Дэдлайн – 13 траўня 2016 года.