Школа маладых мэнэджараў публічнага адміністравання SYMPA сумесна з дэпартаментам сацыяльна-палітычных навук ЕГУ абвяшчае набор на анлайн-курс “Дзяржаўнае кіраванне і публічная палітыка: сучасныя практыкі і трансфармацыі”.
Курс складаецца з 6 тэмаў, актуальных для вывучэння сучаснага дзяржаўнага кіравання і публічнай палітыкі:
- уводзіны ў сучаснае дзяржаўнае кіраванне;
- рэформы “Новы палітычны мэнэджмент”;
- публічная палітыка: тэарэтычныя і практычныя падыходы;
- дзяржаўная служба: накірункі рэформаў;
- празрыстасць дзяржаўнага кіравання, этыка і барацьба з карупцыяй.
Працягласць курсу – 12 тыдняў. Мовы – руская і беларуская.
Удзельнікі будуць працаваць пад кіраўніцтвам выкладчыкаў, чытаць рэкамендаваныя артыкулы, удзельнічаць у анлайн-дыскусіях асноўных канцэпцый. Заняткі будуць праходзіць у сістэме дыстанцыйнага навучання Moodle.
Удзельнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікаты SYMPA і ЕГУ.
Каб падаць заяўку, неабходна даслаць на е-адрас info@sympa-by.eu наступную інфармацыю:
- імя і прозвішча лацінкай (як у пашпарце);
- кантактную інфармацыю (адрас электроннай пошты);
- кароткае абгрунтаванне, чаму вы жадаеце ўзяць удзел.
Дэдлайн – 1 чэрвеня 2016 года.