Праграма Hubert Humphrey шукае маладых прафесіяналаў, якія жадаюць удасканаліць свае здольнасці шляхам абмену ведамі, і запрашае ў ЗША.
Удзельнікі праграмы будуць вучыцца і працаваць у адным з універсітэтаў ЗША (ўдзельнікі не могуць абіраць універсітэт самі). Яны аб’яднаюцца ў невялікія групы па 7-15 чалавек згодна з іх інтарэсамі і прафесійнымі навыкамі.
Цягам праграмы стыпендыяты будуць наведваць курсы, канферэнцыі, удзельнічаць у практычных занятках. Праграма распрацавана для наступных дысцыплін:
- Agricultural and Rural Development
- Communications/Journalism
- Economic Development
- Educational Administration, Planning and Policy
- Finance and Banking
- Higher Education Administration
- HIV/AIDS Policy and Prevention
- Human Resource Management
- Law and Human Rights
- Natural Resources, Environmental Policy, and Climate Change
- Public Health Policy and Management
- Public Policy Analysis and Public Administration
- Substance Abuse Education, Treatment and Prevention
- Teaching of English as a Foreign Language
- Technology Policy and Management
- Trafficking in Persons Policy and Prevention
- Urban and Regional Planning
Сёлета ў праграме возьмуць удзел 200 чалавек.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- ступень бакалаўра ці эквівалент;
- мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу;
- адсутнасць (ці мінімальная наяўнасць) досведу працы ў ЗША;
- лідарскія здольнасці;
- праца ў грамадскіх арганізацыях;
- валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары цалкам аплочваюць навучанне і курсы ангельскай мовы, калі яны неабходны, пражыванне і медыцынскае страхаванне, вучэбныя матэрыялы, міжнародны пералёт з дому ў ЗША і ў зваротны бок, экскурсіі, удзел у канферэнцыях і разнастайных адукацыйных мерапрыемствах.
Дэдлайн падачы заявак розны для кожнай краіны, таму дадаткова трэба даведвацца ў амбасадзе ЗША альбо камісіі праграмы Fulbright. Яны разгледзяць заяўку і перададуць яе на далейшы разгляд у Вашынгтон, у офіс міжнароднай адукацыі Institute of International Education да 1 жніўня 2016 года.
Падрабязней аб праграме можна даведацца тут.