Тэхнічны ўніверсітэт Дрэздена запрашае на курсы па менеджменце навакольнага асяроддзя.
Дзеля падтрымкі праграмы 2030 па ўстойлівым развіцці, універсітэт прапануе шэраг экалагічных курсаў ад UNEP/ UNESCO/ BMUB на 2016 – 2017:
- 31 жніўня – 23 верасня 2016, інтэграваны менеджмент водных рэсурсаў і здароў’е (SC68);
- 5 кастрычніка – 2 лістапада 2016, альтэрнатыўная энергетыка і эфектыўнасць энергіі (SC69);
- 17 лістапада – 13 снежня 2016, устойлівыя гарады (SC70);
- 10 студзеня – 11 ліпеня 2017, паслядыпломны міжнародны курс па экалагічным менеджменце для краін у стадыі развіцця (ЕМ40).
Мэта курсаў – падрыхтаваць удзельнікаў для добрага планавання, каардынацыі і менеджмента задач, звязаных з навакольным асяроддзем, навучыць іх працаваць з міністэрствамі, арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мінімум ступень бакалаўра ці эквівалент;
- некалькі гадоў рэлевантнага праграме прафесіянага вопыту;
- прыналежнасць да арганізацыі, якая і намініруе кандыдата (арганізацыя з краіны, якая развіваецца);
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- пажаданы ўзрост – 25-45 гадоў.
Праграмы фінансуюцца Федэральным міністэрствам Нямеччыны па навакольным асяроддзі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 9 чэрвеня 2016.
Больш падрабязнасцей можна знайсці на сайце TU Dresden.