26 траўня Ліберальны клуб запрашае на адкрытую дыскусію па тэме “25 гадоў незалежнасці постсавецкіх дзяржаў: што адбываецца з постсавецкай прасторай чвэрць стагоддзя пасля развалу СССР?”.
Лакацыя – канферэнц-заля гатэля “Рэнесанс”, праспект Дзяржынскага, 1Е. Дакладны час – 19:00-21:00 26 траўня.
Падчас дыскусіі эксперты абмяркуюць будучыню і сучаснасць постсавецкай прасторы, а таксама яе здольнасць адказваць на бягучыя выклікі і пагрозы.
- Аляксандр Філіпаў – кандыдат палітычных навук, дэкан факультэта дадатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (Мінск, Беларусь);
- Гіоргі Канашвілі – магістр палітычных навук, выканаўчы дырэктар арганізацыі “Каўказскі дом” (Тбілісі, Грузія);
- Максім Калеснікаў – эксперт цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў (Кіеў, Украіна);
- Яўген Лажынскі – даследчык Універсітэта Дуйсбург-Эсэн (Эсэн, Нямеччына);
- Міхаіл Пашковічы – эксперт ў галіне публічнай палітыкі Агенцыі “Малдсілва” (Кішынёў, Малдова).
Мадэратар дыскусіі – Антон Болтачка, эксперт па эканоміцы “Ліберальнага клуба”.
- што такое постсавецкая прастора 25 гадоў пасля? Ці існуе яна наогул?
- якое месца постсавецкай прасторы ці яе асобных частак ў сучасных міжнародных дачыненнях;
- што чакае інтэграцыйныя праекты на постсавецкай прасторы?
Уваход вольны, аднак для ўдзелу неабходна зарэгістравацца – даслаць ліст на е-адрас liberalclub2008@gmail.com і пазначыць у тэме “Еўропа ў сакваяжы”, а ў целе ліста напісаць імя і прозвішча, месца працы/вучобы, кантактны тэлефон і імэйл.