Наукова-культурнае аб’яднанне GFPS запрашае на праект “GFPS Tri-Go! Міграцыя і сацыяльнае прадпрымальніцтва”.
Лакацыя – Берлін, Нямеччына. Перыяд – 30 чэрвеня – 3 ліпеня 2016 года.
Падчас Tri-Go! ты зможаш:
- пашырыць свае навыкі ў галіне планавання і кіравання сацыяльнымі праектамі, якія могуць быць рэалізаваныя ў межах польска-нямецка-чэшска-бел
арускага супрацоўніцтва; - сустрэць людзей, якія перажылі незвычайную гісторыю міграцыі і збеглі ў Берлін;
- даведацца пра асяроддзе сацыяльнага прадпрымальніцтва і ініцыятыў па інтэграцыі ў Берліне;
- атрымаць магчымасць паўдзельнічаць у размове з грамадскімі дзеячамі з Берліна (напрыклад, пра іх арганізацыі і грамадскія інітыятыву).
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя ініцыятыўныя людзі з Беларусі, Нямеччына, Польшчы, Чэхіі ва ўзросце ад 20 да 26 гадоў.
Праграму на нямецкай мове можна знайсці тут, запоўніць заяўку – па гэтай спасылцы.
Працоўныя мовы – нямецкая і польская.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за ўдзел для беларусаў складае 10 еўра. Арганізатары клапоцяцца пра пражыванне ўдзельнікаў у хостэле, харчаванне і квіткі на грамадскі транспарт.
Дэдлайн – 4 чэрвеня.