Адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва “Праўныя дарэктары” запрашае на паглыблены сэмінар па правах чалавека і дзеяннях у іх абарону.
Месца: Магілёў. Час: 28 траўня, 12:00 – 17:00
Арганізатары абяцаюць, што удзельнікі семінара пагутараць пра:
- каштоўнасьці (годнасць, свабода, роўнасць і справядлівасць);
- філязофію (гісторыю і эвалюцыю разумення таго, што такое чалавек і ягоныя правы);
- інстытуты, мэханізмы, стандарты (хто адказны за правы чалавека і як іх можна абараняць, што такое правасуддзе);
- абарону грамадскіх інтарэсаў …
… а таксама не застануцца галоднымі і ў фізічным сэнсе.
У фокусе – актуальная сітуацыя ў Беларусі і за мяжой.
Удзел бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.
Адразу па запаўненні маленькай анкеты удзельнікі атрымаюць інфармацыю пра месца правядзення сэмінара.
Удзел у гэтым сэмінары дае магчымасць далейшага навучання ў Летняй Беларускай Праваабарончай Школе і мерапрыемствах Міжнароднай Школы Правоў чалавека і Грамадзянскіх дзеянняў.
Любыя ўдакладненні можна зрабіць па тэлефоне +37529 1977877 (Валдзіс).