Кожны год Акадэмiя Schloss Solitude у рамках сваёй Digital Solitude праграмы прапаноўвае ад двух да чатырох 2-гадовых стыпендый са спецыяльным фокусам на лiчбавыя праекты ў журналiстыцы (у тым лiку «рэпартаж»), мастацтве i медыямастацтве.
Лакацыя – Штутгарт, Нямечына. Перыяд – 2016 – 2018 гады.
Маладыя спедыялiсты, якiя цiкавяцца кантэкстам даследванняў Акадэмii Schloss Solitude i яе междысцыплiнарнай сеткай, будуць ажыццяўляць самастойныя лiчбавыя праекты. Праграма прапаноўвае магчымасцi для развiцця iдэй i фарматаў, якiя будуць апублiкаваныя пры падтрымцы платформы Schlosspost. Schlosspost факусуецца на маладых мастакоў i зацiкаўленых мастацтвам з усяго свету.
Патрабаваннi да кандыдатаў:
- узрост – да 35 гадоў;
- скончаная вышэйшая адукацыя;
- высокi ўзровень валодання ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя складае 1150 еўра штомесяц. Таксама кампенсуюцца транспартныя выдаткі на дарогу ў/з Штуттгарт(а). Стыпендыяты атрымаюць поўны доступ да працоўнага абсталявання.
Дадатковую інфармацыю можна знайсці тут.
Дэдлайн – 30 чэрвеня 2016 года.