Каманда праекту Heta Belarus Dzietka шукае зацікаўленых валанцёраў-перакладчыкаў.
Калі вы добра ведаеце гішпанскую, французскую або кітайскую мову, далучайцеся да каманды. Запрашаюцца валанцёры, якія жадаюць перакладаць блог на іншыя мовы і праславіць Беларусь у яшчэ большай колькасці краін.
Адзінае патрабаванне – добра валодаць мовай. Каманда дасылае матэрылы на ангельскай або беларускай/рускай мовах (як гэта будзе зручней для валанцёра), і ён робіць пераклад на адну з пазначаных моў. Па заканчэнні супрацы каманда напіша для перакладчыка падзяку ці рэкамендацыю, калі гэта патрэбна.
Ёсць жаданне дапамагчы харошым людзям і праекту, пішыце на etobelarusdetka@gmail.com.