Рыжская вышэйшая школа права сумесна з Міністэрствам замежных спраў Латвіі прапануе стыпендыяльную праграму ў галіне права і эканомікі для маладых прафесіяналаў з дзяржсектару, акадэмічных колаў і недзяржаўных арганізацый з Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана і іншых краін.
Пачатак праграмы – 26 верасня 2016 года.
Лакацыя – Рыга, Латвія.
Праграма скіравана на ўсталяванне трывалых міжнародных дачыненняз паміж Еўразвязам і краінамі Еўрапейскай палітыкі суседства, Цэнтральнай Азіі і Заходніх Балкан.
Кандыдаты мусяць падаць анлайн-заяўку, якая ўключае:
- матывацыйны ліст;
- апісанне сваіх працоўных абавязкаў;
- CV з апісаннем мінімум 2-3 гадоў прафесійнага досведу;
- копіі ўніверсітэцкіх дыпломаў;
- рэкамендацыйны ліст (пажадана ад бягучага працадаўцы);
- пацверджанне ўзроўню ангельскай мовы.
Фінансавыя ўмовы
Памер стыпендыі – 600 еўра штомесяц. Праграма таксама пакрывае выдаткі на даезд у Рыгу, пражыванне.
Дэдлайн – 4 ліпеня 2016 года.
Падрабязнасці па спасылцы.