DAAD прапануе студэнтам стыпендыі на навучанне ў нямецкамоўнай магістратуре ў Будапешце.
Працягласць стыпендыі – 12 месяцаў, але можа быць падоўжана да 24-х.
Стыпендыя прапануецца па наступных напрамках:
- Міжнародная эканоміка і бізнэс, М.А;
- Mіжнародныя адносіны, М.А;
- Гісторыя са спецыялізацыяй на Цэнтральный Еўропе, М.А;
- Культурная дыпламатыя, М.А;
- Міжнароднае права кампаній (Цэнтральная Еўропа) альбо Міжнароднае і Еўрапейскае кіраванне, LL.M;
- Еўрапейскае і Міжнароднае кіраванне, М.А;
- Рэгіён Дуная (Donauraum Studien).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць грамадзянінам краіны, якая не ўваходзіць у Еўразвяз;
- добрае валодаць нямецкай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне (322 € / семестр), дарогу да Венгрыі і ў зваротны бок (400 €). Апроч гэтага, студэнты будуць атрымоўваць 400 € штомесяц.
Дэдлайн падачы заяўкі – 10 чэрвеня 2016 года.
Увага! Заяўка ў сам універсітэт падаецца асобна ад заяўкі на стыпендыю і загадзя.
Больш падрабязнасцей можна знайсці па спасылцы.