Цэнтр навукі і тэхнікі The Centre for Science and Technology запрашае навукоўцаў на кароткатэрміновую даследчую праграму ў Індыю.
Праект дае магчымасць маладым навукоўцам паспрабаваць сваю моц у галіне навукі і тэхнікі ў вядучых навукова-даследчых установах Індыі. Працягласць праграмы – 6 месяцаў.
Мэта – павысіць даследчы патэнцыял навукоўцаў з краін, якія развіваюцца, а таксама ўсталяваць кантакты між навукоўцамі з розных краін і абмяняцца досведам.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- скончыць навучанне ў аспірантуры па любой са спецыяльнасцей, звязанай з прародазнаўчымі навукамі, ці мець эквівалентную ступень у тэхналогіі, інжынерыі, медыцыне;
- працаваць у навучальнай установе ў роднай краіне;
- узрост – да 40 гадоў;
- атрымаць дазвол сваёй навучальнай установы.
Фінансавыя ўмовы
Грант уключае аплату пералёту ў Індыю і дадому, штомесяцовую стыпендыю памерам 35 000 INR/525 $ для аплаты выдаткаў на пражыванне і харчаванне, а таксама аднаразовую фінансавую дапамогу – 450$ на непрадугледжаныя выдаткі.
Як падацца
Для падачы заяўкі неабходна падрыхтаваць наступныя дакументы:
- CV (у фармаце Word, не больш за 2 старонкі), дзе трэба пазначыць досвед даследчай працы і спіс публікацый (не больш за 5);
- апісанне даследавання, якое кандыдат плануе правесці (мэты, апісанне абсягу працы, план працы, метадалогія);
- фотаздымак пашпартнага памеру;
- копія пашпарта;
- копія дакумента, у якім працадаўца падтрымлівае ўдзел кандыдата ў праграме;
- копія ліста ад любой установы Індыі, якая прыняла кандыдата на правядзенне даследавання.
Усе дакументы неабходна даслаць на е-адрас rtfdcs15@gmail.com.
Дэдлайн – 17 чэрвеня 2016 года.
Падрабязнасці тут.